ІШЛА ВАЙНА НАРОДНАЯ...

22.6.1941 года фашысцкая Германія ўсёй сваёй магутнасцю абрынулася на Савецкі Саюз.
На пачатку ліпеня баі ўжо вяліся ў міжрэччы Бярэзіны і Дняпра, а 6.7.1941 г. нямецкія войскі прыступілі да фарсіравання Дняпра. Ў гэты час на Століншчыне і з'явіліся першыя разведвальныя падраздяленні нямецкіх войскаў.
Па рэчышчы Прыпяці праходзіла ўмоўная граніца паміж Заходнім і Паўднёва-Заходнім фронтам

З вайскавых часцей тут была фактычна толькі адна Пінская ваенная флатылія, якая на пачатак вайны налічвала ў сваіх радах 2300 чырванафлотцаў, старшын і афіцэраў.

У Пінску размяшчаўся штаб 10-й змешанай авіадывізіі. Аднак ён, з рэшткамі сваіх палкоў, пры падыходзе нямецкіх войскаў да Пінска па чыгунцы ад'ехаў у Гомель.

На пінскім напрамку наступалі злучэнні 53-га нямецкага армейскага корпуса, якія адцяснілі ў пойму Прыпяці савецкую 75-ю стралковую дывізію і асобныя падраздзяленні іншых вайсковых злучэнняў і часцей, на якія і лягла адказнасць за абарону Піншчыны і Століншчыны.
"Баі ў Пінскай вобласці праходзілі толькі ў Драгічынскім
і Іванаўскім раёнах. Пасля заняцця немцамі гэтых раёнаў
вайсковыя часці, якія знаходзіліся ў Пінскай вобласці,
не прымаючы бою адступілі ў напрамку Жыткавіч."
— у дакладной запісцы ў ЦК КП (б)Б ад 21.7.1941 г. першы сакратар Пінскага абкома партыі Аксенцій Малахавіч Мінчанка інфармуе аб тым, што абарончых баёў не было і пры акупацыі ворагам Столінскага і Давыд-Гарадоцкага раёнаў.
Хоць на тэрыторыі Століншчыны арганізаваная абарона сапраўды не наладжвалася, тым не менш у шэрагу месцаў адбываліся даволі жорсткія сустрэчныя баі
АКУПАЦЫЙНЫ РЭЖЫМ
З першых дзён акупацыі...
... на Століншчыне пачаўся разгул фашысцкага тэрору, які доўжыўся на працягу трох гадоў. Нямецка-фашысцкія акупанты ажыццяўлялі на захопленай тэрыторыі Беларусі жорсткую акупацыйную палітыку, галоўнай мэтай якой было знішчэнне і зняволенне беларускага народа, рабаванне матэрыяльных і духоўных багаццяў.
Жыхары Століншчыны ў большасці сваёй акупантаў сустрэлі як новую агульную вялікую бяду, што знянацку звалілася на краіну.
У горад яшчэ не прыйшлі немцы, а ўкраінскія нацыяналісты і іх прыхільнікі арыштавалі ўсіх актывістаў, сярод спісу якіх стаяла і маё прозвішча.
- Уладзімір Разановіч, былы столінскі падпольшчык, а пазней кіраўнік партызанскай дыверсійнай групы.
6.7.1941 г. нямецкія войскі ўвайшлі ў Столін
Да верасня 1941 г. Беларусь знаходзілася пад уладай ваеннай адміністрацыі, задачы якой, паводле інструкцыі галоўнакамандуючага сухапутных войсаў Германіі ад 3.4.1941 г., заключаліся ў падтрыманні на акупіраваных абшарах парадку і бяспекі дзеля іх выкарыстання ў інтарэсах фронту.
Гілераўцы з першых дзён вайны паводзілі сябе як валодары краю
Яны знішчылі дзяржаўны і грамадскі лад БССР, увялі новы адміністрацыйны падзел, паводле якога тэрыторыя Беларусі была штучна падзелена паміж ваеннымі і грамадзянскімі органамі акупацыйнай адміністрацыі.
Да восені 1941 г. падзел часова акупіраванай тэрыторыі Беларусі ў асноўным быў завершаны. Паўднёвыя раёны Гомельскай і Палескай, Пінскай і частка Брэсцкай абласцей былі ўключаны ў склад рэйхскамісарыята "Україна". Століншчына была ўключана ў генеральную акругу Валынь (Generalbezirk Wolyn), якая ў сваю чаргу дзялілася на 24 акругі – гебіты.
Столін атрымаў статус цэнтра акругі (гебіта), у ім быў створаны акруговы камісарыят (гебіткамісарыят) – орган, які кантраляваў працу грамадзянскага кіраўніцтва.
На чале яго стаяў гебітскамісар Опітц. Яго намеснікам па палітычных пытаннях і прапагандзе быў прызначаны Штанг, начальнікам жандармерыі – Гасман. Начальнікам мясцовай паліцыі быў Урбановіч, а з 1942 г. Уладзімір Васюшка. Грамадзянскую ўправу ўзначаліў Карнялюк. Гебітскамісарыят знаходзіўся ў былым палацы князя Радзівіла ў Манькавіцкім парку. Усе лепшыя будынкі горада былі заняты ўпраўленнямі камісарыята, жандармерыяй, паліцыяй. Столінская акруга ўключала Столінскі і Давыд-Гарадоцкі раёны Пінскай вобласці БССР і Высацкі раён Ровенскай вобласці УССР.

На тэрыторыі
Столінскага гебіта
буйных прадпрыемстваў
не было
Да найбольш значных прадпрыемстваў можна аднесці Давыд-Гарадоцкую суднаверф, якая мела два лесапільныя заводы, дрэваапрацоўчы і кавальска-слясарны цэхі, прыстань.
На другім буйным прадпрыемстве Давыд-Гарадка – гарбарным заводзе – працавала каля 60 чалавек.
У століне напярэдадні вайны дзейнічалі мэблевая фабрыка, слясарна-механічная, калёсная, бандарная майстэрні, дзе працавала каля 500 чалавек.
Акрамя таго, на тэрыторыі Століншчыны было некалькі невялікіх лесапільных і цагельных заводаў, спіртзаводаў і млыноў. Акупанты імкнуліся выкарыстаць любую магчымасць, каб існуючы прадпрыемствы працавалі на карысць фронту і Германіі.
Асаблівую ўвагу яны ўдзялялі лясным багаццям, паколькі драўніна з'яўлялася ваеннай сыравінай. Таму па-драпежніцку высякаліся лясы, у тым ліку і векавыя дубы ў пойме Гарыні і Прыпяці.

З першых дзён акупацыі пачалося метадычнае рабаванне сялянскіх гаспадарак Століншчыны

Акупанты шляхам вайсковай канфіскацыі імкнуліся як мага болей вывезці збожжа, садавіны, агародніны, буйной рагатай жывёлы, свіней, хатняй птушкі і г. д.

За невыкананне ці зрыў паставак прымяняліся штрафы, цялесныя пакаранні, турэмнае зняволенне і адпраўка сялян у працоўныя і канцэнтрацыйныя лагеры, растрэлы і спаленне вёсак разам з насельніцтвам.
У пачатку 1942 г. столінскія падпольшчыкі на станцыі Гарынь падпалілі будынак. У якім знаходзілася больш за 200 галоў свіней і каля 100 галоў кароў, адабраных у насельніцтва і падрыхтаваных да адпраўкі ў Германію.
Выкарыстаўшы паніку, падпольшчыкі змаглі загнать кароў у лес, а потым раздзяліць іх паміж сялянамі суседніх вёсак.

- у сваіх успамінах піша былы камандзір партызанскага злучэння Антон Пятровіч Брынскі.
Шмат звестак аб дзейнасці партызан і падпольшчыкаў па зрыве эканамічных мерапрыемстваў захопнікаў ёсць сярод дакументаў партызанскіх фарміраванняў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Століншчыны.
Вось адзін з іх:
"Жителю д. Рубель Давид-Городокского района тов. Машлякевичу Тимофею Михайловичу. Давид-Городокский РК партии и командование партизанского отряда этого района поздравляют Вас с успешным выполнением особого задания в борьбе с немецкими оккупантами, в результате которого истреблена одна молотилка и более 4000 тысяч пудов жита, предназначенного по обмолоту для отправки в Германию и истреблено три гитлеровца. Помните, что Вашу заслугу перед Родиной партия и правительство оценят достойно. Желаем успехов в дальнейшей Вашей плодотворной работе в борьбе с немецкими оккупантами. Смерть немецким оккупантам!"

Дакумент падпісаны сакратаром Давыд-Гарадоцкага РК КП(б)Б Севасцьянчыкам і камісарам партызанскага атрада "Савецкая Беларусь" Сматровым 28.8.1943 г.
Усе гады акупацыі ішла жорсткая барацьба за выжыванне
Ваюючымі бакамі прымяняліся ўсе магчымыя сродкі. Пасярэдзіне гэтай барацьбы і яе ахвярай аказалася насельніцтва, рабунак якога працягваўся да поўнага вызвалення раёна.
Адным са сродкаў усталявання "новага парадку", барацьбы супраць партызын, вынішчэння мірнага насельніцтва былі карныя аперацыі, якія праводзіліся з першых дзён акупацыі. Сельскае насельніцтва неахвотна плаціла падаткі, а ў большасуі вёсак партызынскай зоны ворагу прыходзілася іх браць сілай. Пры гэтым акупанты праводзілі палітыку "Выпаленай зямлі", у час якой вынішчалася насельніцтва і спальваліся партызынскія вёскі.
Акупанты і іх памагатыя высочвалі і знішчалі дзяржаўна-партыйны даваенны актыў, ваеннапалонных

Ужо ў першыя месяцы акупацыі былі павешаны савецкія актывісты жыхары в .Альпень Р. В. Бруцкі, А. Р. Ляшкевіч, К. Ю. Ляшкевіч, М. А. Ляшкевіч, Р. А. Ляшкевіч.
9.8.1941 г. расстраляны савецкія патрыёты з в. Дубай М. А. Суворын і яго сын Л. М. Суворын, А. Л. Прус. У ліпені 1942 г. спалена ў роднай хаце сям'я Р. Ф. Мамайкі з в. Велямічы, а ў ліпені 1943 г. – А. А. Мацюх са сваімі дочкамі ганнай, Марыяй, Кацярынай за сувязь з партызанамі. У студзені 1943 г. у турме г. Століна расстраляна сям'я М. Д. Барэйкі з 10 чалавек.

У цэнтры в. Варані знаходзіцца магіла ахвяр фашызму. Тут пахаваны 40 жыхароў вёскі, расстраляных і спаленых жывымі ў ноч з 14 на 15 лютага 1943 г. Расстрэльваліся жыхары, якія спрабавалі ўцячы ад прымусовага вывазу ў Германію. Зцягам часу карныя аперацыі набывалі ўсё больш масавы характар.
У 1942 г. была спалена з часткай насельніцтва в. Гарадная.
У 1943 г. такі лёс напаткаў вёскі Беразцы, Бухлічы, Варані, Велямічы, Кораб'е, Люты Бор, Ястрабель.
Але найбольшага размаху палітыка "выпаленай зямлі" дасягнула ў 1944 г., калі ў жудасным агні згарэлі разам з часткай жыхароў вёскі Аздамічы, Альманы, Альшаны, Атвержычы, Белавуша, Вялікія Вікаравічы, Вялікі Лес, Гарадзішча (хутары), Кароцічы, Калонія-Расошкі, Малыя Вікаравічы, Люты Бор, Мачуль, Нячатава, Струга, Фядоры, Хотамель.
Цалкам былі спалены вёскі Рубель (730 двароў, знішчаны 122 чалавекі), Беразцы (203 двары, 28 чалавек), Атвержычы (131 двор, 7 чалавек), Хотамель (134 двары, 7 чалавек), адна хата з 173 засталася ў в. Калонія-Расошкі, дзве з 202 у в. Альманы, тры з 140 у в. Кароцічы, 40 хат з 340 у в. Манькавічы.

Тильда Издательский
в. Гарадная у 1942 г. была спалена з часткай насельніцтва.
в. Беразцы у 1943 г. была спалена з часткай насельніцтва. У 1944 г. вёска была спалена цалкам (203 двары, 28 чалавек).
в. Бухлічы у 1943 г. была спалена з часткай насельніцтва.
в. Велямічы у 1943 г. была спалена з часткай насельніцтва.
в. Ястрабель у 1943 г. была спалена з часткай насельніцтва.
в. Варані у 1943 г. была спалена з часткай насельніцтва.
в. Кораб'е у 1943 г. была спалена з часткай насельніцтва.
в. Люты Бор у 1942 г. была спалена з часткай насельніцтва.
в. Аздамічы у 1944 г. была спалена з часткай насельніцтва.
в. Альманы у 1944 г. была спалена з часткай насельніцтва. З 202 хат у вёсцы засталіся дзве хаты.
в. Атвержычы у 1944 г. была спалена з часткай насельніцтва (131 двор, 7 чалавек).
в. Белавуша у 1944 г. была спалена з часткай насельніцтва.
в. Фядоры у 1944 г. была спалена з часткай насельніцтва.
в. Альшаны у 1944 г. была спалена з часткай насельніцтва.
в. Вялікія Вікаравічы у 1944 г. была спалена з часткай насельніцтва.
в. Струга у 1944 г. была спалена з часткай насельніцтва.
в. Малыя Вікаравічы у 1944 г. была спалена з часткай насельніцтва.
в. Мачуль у 1944 г. была спалена з часткай насельніцтва.
в. Вялікі Лес у 1944 г. была спалена з часткай насельніцтва.
в. Кароцічы у 1944 г. была спалена з часткай насельніцтва. Засталося тры хаты з 140 у вёсцы.
в. Гарадзішча (хутары) у 1944 г. была спалена з часткай насельніцтва.
в. Люты Бор у 1944 г. была спалена з часткай насельніцтва.
в. Хотамель у 1944 г. была спалена з часткай насельніцтва (134 двары, 7 чалавек).
в. Калонія-Расошкі у 1944 г. была спалена з часткай насельніцтва. Засталася адна хата з 173.
в. Нячатава у 1944 г. была спалена з часткай насельніцтва.
У 1944 г. цалкам была спалена вёска Рубель (730 двароў, знішчаны 122 чалавекі).
в. Манькавічы у 1944 г. была спалена з часткай насельніцтва. Засталося 40 хат з 340 у в. Манькавічы.
в. Альпень. У першыя месяцы акупацыі былі павешаны савецкія актывісты жыхары в .Альпень Р. В. Бруцкі, А. Р. Ляшкевіч, К. Ю. Ляшкевіч, М. А. Ляшкевіч, Р. А. Ляшкевіч.
У ліпені 1942 г. спалена ў роднай хаце сям'я Р. Ф. Мамайкі з в. Велямічы.
9.8.1941 г. расстраляны савецкія патрыёты з в. Дубай М. А. Суворын і яго сын Л. М. Суворын, А. Л. Прус.
У студзені 1943 г. у турме г. Століна расстраляна сям'я М. Д. Барэйкі з 10 чалавек.
У цэнтры в. Варані знаходзіцца магіла ахвяр фашызму. Тут пахаваны 40 жыхароў вёскі, расстраляных і спаленых жывымі ў ноч з 14 на 15 лютага 1943 г.
Наведите курсор на точку и узнайте подробности о сожженных деревня.
На двары цяперашняга будынка адзела ўнутраных спраў месцілася турма. Па вуліцы Савецкай, дзе зараз вучэбна-вытворчы камбінат, быў створаны працоўны лагер ("арбайтслагер"), на месцы сучаснай гасцініцы стаяла драўляная двухпавярховая школа, якая выкарыстоўвалася акупантамі ў якасці лагера часовага ўтрымання жыхароў раёна перад адпраўкай на прымусовую працу ў Германію.
Халакост на Століншчыне
Жудасны лёс быў наканаваны яўрэйскаму насельніцтву, у адносінах да якога з першых дзён вайны праводзілася палітыка масавага вынішчэння.
Яўрэйскія гета


Да вайны на Століншчыне, асабліва ў Століне і Давыд-Гарадку, пражывала шмат яўрэяў. Таму тут акупантамі былі створаны яўрэйскія гета. У Століне мяжа яўрэйскага гета праходзіла па вуліцы Палескай, ад ракі Копанец да плошчы "17 Верасня", далей па вуліцы Дзяржынскага да вуліцы Гарынскай, потым зноў да ракі Копанец.

Тэрыторыя гета была агароджана калючым дротам і ахоўвалася салдатамі і паліцэйскімі. Усе яўрэі ў абавязковым парадку, пад страхам смяротнага пакарання, вымушаны былі насіць на грудзях і спіне жоўтыя шасціканцовыя зоркі. Яўрэям катэгарычна забараняліся зносіны з грамадзянамі іншых нацыянальнасцей. У гета змяшчаліся тысячы мясцовых і прывезеных з Польшчы яўрэяў. 11.9.1942 г. Столінскае гета было ліквідавана.

На тэрыторыі раёна нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі 13 767 мірных жыхароў

Як было ўстаноўлена пасля Вялікай Айчыннай вайны Столінскай раённай камісіяй, у Стасінскім лесе, недалёка ад Століна, у магіле памерам 250х16х3 м было расстраляна немцамі 12 500 чалавек, з іх 5332 мужчыны, 3680 жанчын, 8548 дзяцей. У 1969 г. на магіле пастаўлены абеліск.


Другім буйным месцам знішчэння яўрэйскага насельніцтва было ўрочышча Хіноўск на старой дарозе з Давыд-Грарадка ў Альшаны. Тут восенню 1942 г. у магілах памерам 53х5, 25х6, 7х6 і 4х3 м былі пахаваны расстраляныя немцамі і мясцовымі паліцаямі 685 яўрэяў – жыхароў Давыд-Гарадка і вёсак Давыд-Гарадоцкага раёна, у тым ліку 205 жанчын і 109 дзяцей. У 1986 г. на месцы забойства безабаронных ахвяр генацыду пастаўлены абеліск.
Вось які "новы парадак" на Століншчыну прынёс фашызм.

Партызанскі рух
Хуткае прасоўванне нямецкіх войскаў па тэрыторыі нашай краіны патрабавала прыняцця надзвычайных мер па мабілізацыі ўсіх сіл і сродкаў на адпор ворагу
У сакрэтнай дырэктыве СНК СССР і ЦК ВКП (б), накіраванай 29.6.1941 г. у рэспублікі прыфрантавой паласы, побач з агульнамабілізацыйнымі мерапрыемствамі перад мясцовымі органамі ставіліся і канкрэтныя задачы: загадзя падрыхтавацца да пераходу на падпольную дзейнасць і ў выпадку нямецкай акупацыі "ствараць невыносныя ўмовы для ворага і ўсіх яго пасобнікаў, праследаваць i знішчаць ix на кожным кроку, зрываць усе ix мерапрыемствы".
На падставе гэтай дырэктывы на наступны дзень была прынята адпаведная дырэктыва ЦК КП(б)Б аб арганізацыі партызанскага руху.
На момант прыняцця гэтага дакумента значная частка Беларусі i яе сталіца Мінск ужо 6ылі захоплены ворагам. ЦК КП(б)Б i ўрад ў гэты час знаходзіліся ў Магілёве i рыхтаваліся да абароны горада. Століншчына была яшчэ свабоднай. Таму мясцовыя партыйныя i савецкія органы Столінскага i Давыд-Гарадоцкага раёнаў, у адрозненне ад раёнаў, якія былі на напрамках галоўнага ўдару, тэарэтычна яшчэ мелі пэуны час для выканання дырэктывы ЦК КП(б)Б № 2 ад 1.7.1941 г. па арганізацыі партызанскага руху i падпольнай барацьбы на сваей тэрэторыі. Аднак практычна часу заставала ся вельмі мала. Цяжка сказаць, калі дырэктыва дайшла да партыйнага i савецкага кіраўніцтва Століншчыны.
Два знішчальных батальёны былі створаны на Століншчыне
Па даных на 20.5.1941 г. першым сакратаром Столінскага РК КП(б)Б быў Іван Давыдавіч Кавалькоў, другім — Эля Xaiмаўна Вольфман, трэцім (сакратаром па кадрах) — Фёдар Ігнатавіч Палавінка, старшыней Столінскага райвыканкома — Іван Лявонавіч Масленнікаў.
Першым сакратаром Давыд-Гарадоцкага РК КП(б)Б быў Мікалай Аляксеевіч Скарабагацька, другім — Емяльян Мікалаевіч Кротаў, трэцім — Айзік Шлёмавіч Рохлін, старшынёй райвыканкома — Mipoн Канстанцінавіч Даўгулевіч.
Кіраўнікам раёна у першую чаргу неабходна было выконваць задачы па мабілізацыі ваеннаабавязаных у Чырвоную apмію, па пераводзе гаспадаркі на ваенныя рэйкі, эвакуацыі насельніцтва i каштоўнасцей на ўсход, вырашаць йншыя праблемы, што ўзнікалі ва умовах прыфрантавой паласы.

Для выканання пастановы СНК СССР ад 24.6.1941 г. «Аб ахове прадпрыемстваў i ўстаноў i стварэнні знішчальных батальёнаў» у мясцовасцях, аб'яўленых на ваенным становішчы, у тэрміновым парадку ствараліся знішчальныя батальёны па 100 - 200 чалавек. Кіраўніцтва імі ўскладвалася на органы ўнутраных спраў. Згодна з загадам НКУС СССР ад 25.6.1941 г. былі вызначаны прынцыпы i задачы аператыўна-службовай дзейнасці знішчальных батальёнаў.

У ваенных адноcінaх яны рыхтаваліся як стралковыя падраздзяленні, з задачай весці разведвальныя дзеянні, 6ai ў наступленні i абароне, а таксама дзейнічаць у тыле ворага партызанскімі метадамі. Два такія батальёны былі створаны на Століншчыне. Столінскі знішчальны батальён узначаліў стары чэкіст, былы чырвонагвардзеец, член ВКП(б) з 1921 г., дырэктар рыбгаса «Дубрава» Васіль Елісеевіч Ключанкоў, Давыд- Гарадоцкі знішчальны батальён - Берэнштэйн (Берштэйн).

Пасля захопу Століна атрад Ключанкова выйшаў у лес i перайшоў да партызанскіх метадаў барацьбы. Атрад Берэнштэйна адступіў у Typaўcкi раён i дзейшчаў разам з Тураўскім знішчальным батальёнам i падраздзяленнямі Чырвонай apмii.
Столінскі партызанскі атрад першапачаткова базіраваўся ў Стружскім лесе. Адсюль у другой палове ліпеня 1941 г. В.Е.Ключанкоў накіраваў за лінію фронту дзвюх сувязных: загадчыцу раённага бюро ЗАГС Вольгу Лявонаўну Іванову i інструктара райсабеса Вольгу Ключанкову, сваю дачку, з данясеннем аб баявой дзейнасці, колькасным складзе i патрэбах атрада. Мужныя дзяўчаты выканалі заданне i даставілі ў Мазыр справаздачу атрада. На жаль, данясенне атрада пакуль што не знойдзена, таму цяжка меркаваць аб канкрэтнай дзейнасці атрада ў першыя дні акупацыі.
Відаць, пад націскам кавалерыйскай брыгады СС, якая з пачатку ліпеня 1941 г. пачала першую на Беларусі буйную карную экспедыцыю пад назвай « Прыпяцкія балоты», атрад вымушаны быў перамясціцца на граніцу Давыд-Гарадоцкага i Тураўскага раёнаў, дзе яшчэ было даволі спакойна. Суцэльнай лініі фронту не існавала, і атрад меў кантакты з кіраўніцтвам Пінскага абкома партыі, якое з 8.7.1941 г. знаходзілася ў Тураве, а таксама з падраздзяленнямі 18-га пагранатрада, якія абаранялі Тураў.
15 партызансіх атрадаў былі арганізаваны ў Пінскай вобласці
8.7.1941 г. першы сакратар Пінскага абкома партыі А.М. Мінчанка накіраваў у ЦК КП(б)Б дакладную запіску, у якой паведамляў аб выкананні дырэктывы № 2 аб арганізацыі партызанскіх атрадаў. Сярод 15 арганізаваных у Пінскай вобласці на гэты момант атрадаў ён называе два давыд-гарадоцкія атрады: атрад Берэнштэйна (40 чалавек) i атрад Рабцава (20 чалавек). Столінскі партызанскі атрад у спice чамусьці адсутнічае. Можна зрабіць выснову, што на гэты час абком не ведаў аб тым, што атрад застаўся ў тыле. На граніцу Тураўскага i Давыд-Гарадоцкага раёнаў Столінскі атрад адступіў, відаць, у другой палове ліпеня. Адсюль у канцы ліпеня 1941 г. камандзір атрада Ключанкоў разам з групай байцоў пайшоў у разведку на тэрыторыю Столінскага раёна, дзе некаторы час зноў дзейнічаў у Стружскім лесе. Тут група была акружана i рассеяна паліцэйскімі.

Пэўныя звесткі аб дзейнасці атрада ёсць у дакладной запісцы члена парттройкі Пінскага абкома КП(б)Б А.Я. Кляшчова ў ЦК КП(б)Б ад 5.1.1942 г. (А.Я. Кляшчоў рашэннем Пінскага абкома КП(б)Б ад 22.7.1941 г. быу прызначаны членам Пінскай абласной парттройкі па кіраўніцтве партыйнай работай i партызанскімі атрацамі у тыле ворага, якую узначальваў другі сакратар абкома П.Г. Шапавалаў). 3 гэтага дакумента бачна, што Пінская абласная парттройка базіравалася ў Столінскім атрадзе i добра ведала аб яго справах і справах Давыд-Гарадоцкага атрада.
А.Я. Кляшчоў піша, што
«да 8 жніўня 1941 г. партызанскія атрады Давыд-Гарадоцкага i Столінскага раёнаў аперацый не праводзілі
па наступных прычынах: Давыд-Гарадоцкі атрад. Начальнік атрада тав. Берэнштэйн знаходзіўся з атрадам на тэрыторыі Лельчыцкага раёна па-за лініяй фронту войскаў РСЧА. Столінскі атрад некаторы час быў без начальніка атрада, бо начальнік атрада тав. Ключанкоў з групай партызан у канцы ліпеня пайшлі ў разведку на тэрыторыю Столінскага раёна, адкуль не з'явіліся. Ключанкоў быў злоўлены столінскай паліцыяй i пры пераправе яго на пароме цераз р. Гарынь Ключанкоў скаціўся з парома ў раку i утапіўся... Начальнікам Столінскага атрада замест тав. Ключанкова быў прызначаны тав. Масленнікаў, старшыня выканкома райсавета...
У канцы жніўня 1941 г. Столінскі атрад знаходзіўся ў лесе паміж Давыд-Гарадоцкім i Тураўскім раёнамі... 2 верасня 1941 г. атрад быў акружаны варожай часцю i рассеяны.
У гэтым бai былі страты: забітых — 1 (Башлакоў Іван), паранены лёгка — 1 (старшыня Іванаўскага райвыканкома тав. Кейзераў Н.М.). Страчана прадуктовая база, частка абмундзіравання, 1 станковы кулямёт са скрынямі патронаў i частка вінтовак.
Кіраўніцтвам атрада i Пінскай парттройкай было прынята рашэнне аб'яднацца з Typaўcкім атрадам у сувязі з тым, што апоші быў не шматлікі, а прадуктовую базу меў яшчэ дастатковую, дастаткова меў узбраення. Начальнікам атрада быў пакінуты тав. Масленнікаў І. Л. Далейшыя дзеянні атрад праводзіў на тэрыторыі Давыд-Гарадоцкага i Тураўскага раёнаў па знішчэнні нямецкіх стаўленнікаў (стараст, старшынь, камендантаў)».
18.9.1941 г. аб'яднаны атрад пераехаў у в. Баравое Лельчыцкага раёна, дзе на наступны дзень разам з адным узводам Лельчыцкага атрада некалікі гадзін трымаў бой супраць больш за 200 добра узброеных нямецкіх салдат. Пасля бою аб'яднаны атрад з тэрыторыі Лельчыцкага раёна перадыслацыраваўся на тэрыторыю Ельскага раёна i размясціўся каля в. Махнавічы, дзе прастаяў некалькі дзён. 27 - 28.9.1941 г. байцамі атрада знішчана тэлефонная сувязь паміж Мазыром — Лельчыцамі — Туравам. У канцы верасня 1941 г., калі скончыліся прадуктовыя запасы, было прынята рашэнне ісці да фронту.
30.9.1941 г. у лесе каля в. Пільшчык Нараўлянскага раёна атрад 6ыў акружаны немцамі. Як сведчыць А.Я. Кляшчоў, «не выйшлі з акружэння (і не вядомы іх далейшы лёс) сакратар Пінскага абкома тав. Шапавалаў П.Г., старшыня Столінскага РВК, ён жа начальнік атрада тав. Масленнікаў І.Л., сакратар Тураўскага РК ЛКСМБ тав. Шубянок Э.Ф. і 7 чалавек партызан».
Давыд-Гарадоцкі партызанскі атрад
Не змог замацавацца у раёне i Давыд-Гарадоцкі партызанскі атрад. А.Я. Кляшчоў піша, што 11 жніўня была праведзена разведка ў Давыд-Гарадоцкім раёне, а ў ноч з 14 на 15 жніўня 1941 г. камандзір Давыд-Гарадоцкага атрада Берэнштэйн з групай партызан у колькасці 20 чалавек выехалі ў напрамку в. Альшаны на баявую аперацыю. Аднак група нечакана сутыкнулася з немцамі, якія накіроўваліся для захопу Турава.
У кароткай сутычцы з ворагам група была рассеяна. Партызаны страцілі павозкі з коньмі, ручны кулямёт. Толькі праз тры дні партызаны з гэтай групы па аднаму з'явіліся ў атрад. Берэнштэйн захварэў i адбыў у Мазыр, адкуль у атрад не вярнуўся.

У 5 гадзін раніцы 15.8.1941 г. немцы захапілі Тураў.
Столінскі i Давыд-Гарадоцкі атрады перайшлі ў лясы на Ўсходні бок р. Сцвіга на мяжы Давыд-Гарадоцкага i Тураўскага раёнаў. Надалей атрадам кіраваў першы сакратар райкома М.А.Скарабагацька. Давыд-Гарадоцкі партызанскі атрад пэўны час базіраваўся каля в. Мілашэвічы Лельчыцкага раёна, побач з Маскоўскім атрадам. Ёсць звесткі, што 13 верасня 1941 г. атрады накіраваліся за лінію фронту. Далейшыя сляды атрада губляюцца. М.А.Скарабагацька загінуў у барацьбе з захопнікамі.

Асновай першых створаных на Століншчыне атрадаў былі прадстаўнікі партыйна-гаспадарчага актыву, прысланыя сюды на кіруючую i іншую работу з усходніх абласцей рэспублікі, а таксама мясцовыя актывісты — тыя, хто яшчэ да вайны звязаў свой лёс з савецкай уладай.
Байцы атрадаў з першых баявых аперацый сутыкнуліся з шэрагам цяжкасцей: адсутнасцю баявога вопыту i навыкаў партызанскай барацьбы, недахопам з6poi i боепрыпасаў, медыкаментаў, сувязей з насельніцтвам i Вялікай зямлёй, адсутнасцю вопыту выжывання ва умовах акупацыі i г. д.

Камандаванне i партызаны лічылі, што вайна працягнецца месяц-другі i Чырвоная армія пяройдзе ў контрнаступленне. Аднак iшоў час. Бясконцыя дажджы змяняліся моцнымі маразамі. Немцы ўшчыльную падышлі да Масквы. Выжыць у лясах першую ваенную зімy было вельмі цяжка. Асноўная частка партызан перайшла на нелегальнае становішча. 3 цягам часу жорсткасць акупацыйнага рэжыму, нямецкі гвалт, а потым i пералом на франтах на карысць СССР i антыгітлераўскай укааліцыі, з'яўленне на Століншчыне партызанскіх фарміраванняў з суседніх абласцей i раёнаў падштурхнулі да ўдзелу ў антыфашысцкім супраціўленні мясцовае насельніцтва.

Новы этап партызанскай барацьбы
на Століншчыне

Новы этап партызанскай барацьбы на Століншчыне, як i ў іншых раёнах Белаpyci, пачаўся з вясны 1942 г. і асабліва пасля стварэння Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР). Узмацнілася баявая дзейнасць мясцовых партызанскіх груп пасля таго, як наладзіліся сувязі з украінскімі партызанамі пад камандаваннем Сідара Арцёмавіча Каўпака i Антона Пятровіча Брынскага.

3 першых дзён акупацыі на Століншчыне ў розных населеных пунктах было створана падполле. Ініцыятыва яго стварэння зыходзіла ад савецкіх актывістаў, удзельнікаў партызанскага руху часоў грамадзянскай вайны, былых удзелынкаў барацьбы ў часы польскай акупацыі, камсамольскай моладзі. Не выпадкова немцы ў першую чаргу выявлялі былых актывістаў i удзельнікаў грамадзянскай вайны. Летам 1942 г. у Столін прыбыла спецыяльная каманда СД, якая арыштавала і знішчыла амаль усіх удзелынкаў грамадзянскай вайны і савецкі актыў.

Падполле на Століншчыне
Дзейнасць падполля залежала ад шэрагу фактараў і дыктавалася задачамі, якія ставілі перад сабой падпольшчыкі. Вывучэнне дзейнасці падполля – вельмі складаная справа. І перш за усё таму, што заўсёды бракуе першасных дакументаў.
Гэта датычыцца i Століншчыны. Умовы падполля патрабавалі захоўвання канспірацыі. Многія дакументы не захаваліся, а падрабязнага даследавання па слядах падзей не было. Многія ўдзельнікі i сведкі пайшлi з жыцця, таму зараз вельмі цяжка аднавіць ва ўсім аб'ёме велiч зробленага падпольшчыкамі.
Вясной 1942 г. I.M.Барэйка i яго сын Аляксандр, кіраўнік Столінскага маладзёжнага падполля, устанавілі сувязь з атрадам Яфрэмава-Дзікавіцкага. У канцы верасня 1942 г. А.І.Барэйка быў арыштаваны i кінуты ў турму. Аднак гітлераўцы нічога не змаглі ад яго дабіцца i праз нейкі час перавялі яго ў лагер прымусовай працы. Адтуль яму ў снежні 1942 г. удалося збегчы. Ён стаў партызанам 2-й брыгады асобага прызначэння С.П. Каплуна злучэння А.П. Брынскага. Пазней А.І. Барэйка i кіраўнік Рэчыцкага падполля М.Х.Якімаў узначалілі Столінскі атрад iмя С.М. Кірава. Першы стаў самым маладым камандзірам атрада ў злучэнні, а другі — самым маладым камісарам.

Летам 1942 г. столінскія падпольшчыкі ўстанавілі сувязь з групай антыфашысцкай арганізацыі «Підпільна спілка» ў в. Бухлічы, якую ўзначальвалі Міхаіл Якаўлевіч Дзяжурка i Іосіф Аляксандравіч Стоўба. Праз ix i сувязных украінскай в. Тумень была ўстаноўлена сувязь з партызанамі, якія дыслацыраваліся ў Сварыцэвіцкіх лясах Ровенскай вобласці.
Атрад альманскіх партызан
Восенню 1942 г. у в. Альманы пад Kipaўніцтвам Купрыяна Васільевіча Шубіча створана антыфашысцкая група ў складзе 57 чалавек, якая перайшла да партызанскіх дзеянняў. Камандзірам атрада быў абраны К.В. Шубіч, камісарам А.Паляніца, начальнікам штаба — Сідарэнка.
На ўзбраенні атрада быў кулямёт, два аўтаматы ППШ i адзін нямецкі, тры пісталеты, некалькі вінтовак, гранат i паляўнічых стрэльбаў. З такім арсеналам ваяваць было цяжка, таму альманцы ў асноўным дзейнічалі супраць асобных нямецкіх салдат, паліцаяў, разганялі сельскія ўправы.
Восенню 1943 г. атрад увайшоў у падпарадкаванне камандзіра Ровенскага партызанскага злучэння генерал-маёра В.А. Бегмы, які прызначыў на пасаду камандзіра атрада Мікалая Іосіфавіча Куніцкага, ураджэнца Кобрынскага раёна. К.В. Шубіч стаў яго намеснікам.
Разам з новым камандзірам у атрад было дастаўлена каля 80 адзінак зброі, шмат боепрыпасаў, 100 кг толу, два мінамёты i іншае ўзбраенне. Атраду нададзена імя І.В. Сталіна.
22.11.1943 г. у лесе, на усход ад в. Вікаравічы, адбылася першая баявая сутычка атрада з ворагам. Партызаны захапілі адзін кулямёт, 6 вінтовак, каля 10 гранат, некалькі павозак з коньмі.

10.12.1943 г. партызаны колькасцю 150 чалавек на працягу дня вялі бой з венграмі. На другі дзень праціўнік падцягнуў новыя сілы, i партызаны вымушаны былі адысці i заняць абарону. На наступны дзень вораг аднавіў наступленне. Партызаны з выгадных пазіцый сустрэлі яго шквальным агнём. Праціўнік, страціўшы 73 чалавекі забітымі i каля 200 параненымі, вымушаны быў адступіць. Праз 10 дзён па загаду В.А. Бегмы атрад прыняў удзел у баявым рэйдзе праз Сарны ў Ровенскі раён. У лютым 1944 г. атрад разам з часцямі Чырвонай apмii браў удзел у вызваленні Роўна.

18.2.1944 г. па загаду Украінскага штаба партызанскага руху атрад у складзе добра ўзброеных 75 байцоў зноў перайшоў лінію фронту для далейшых дзеянняў на тэрыторыі Польшчы.

Летам 1944 г. атрад прайшоў рэйдам у Карпаты, дзе дзейнічаў на тэрыторыі Славакіі і Венгрыі.
Падпольныя групы дзейшчалі практычна ва ўcix населеных пунктах раёна
Явачнымі кватэрамі Столінскага падполля з'яуляліся цырульня на кватэры В.Г. Дзяжуркі па вуліцы Савецкай, 49, кватэры М.А. Абадоўскага, А.І. Барэйкі, гарадскі парк i млын, дзе працаваў М.Я. Кавалец.
Рознымі шляхамі ўстанаўлівалася сувязь з атрадaмi.
У адных выпадках партызаны стваралі сваю агентуру, у іншых самі жыхары шукалі сустрэчы з партызанамі. Па заданнях падполля i партызан падпольшчыкі ўладкоўваліся на працу ў розныя ўстановы i прадпрыемствы, каб мець неабходную інфармацыю, а ў адпаведны момант i па магчымасці здзейсніць дыверсію, нанесці іншую шкоду акупантам. Актыўна змагаліся з ворагам маладыя патрыёты в. Беражное, якімі кіраваў Іван Ільіч Дзяркач. Група была цесна звязана з разведвальна-дыверсійнай групай А.І.Барэйкі. У мai 1943 г. I.I. Дзяркач i I.Г.Дзяркач былі акружаны на хутары падпольшчыка Уладзіміра Андрэевіча Сергуца. Пры спробе вырвацца i пераплысці раку Гарынь I.I.Дзяркач быў паранены i ўтапіўся. I.Г.Дзеркача i У.А.С ергуца немцы пасля здзекаў расстралялі.

Столінскія падпольшчыкі прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы i ажыццяўленні аперацыі партызанскага злучэння А. Сабурава па разгроме столінскага гарнізона ў слудзені 1943 г.
У выніку аперацыі:
112

паліцэйскіх былі ўзяты ў палон
17

нямецкіх афіцэраў былі знішчаны
20

аўтамашын знішчана
1

спіртзавод ўзарвалі
Дыверсіі падпольшчыкаў
Па заданні партызан падпольшчыкі Століншчыны ў 1943 г. ажыццявілі 16 буйных дыверсій у Століне i іншых населеных пунктах
Знішчаны лесазавод і рэмонтныя майстэрні
У пачатку лета 1943 г. падпольшчыкі Mipoн Галуза, Ерамей Бруцкі i Максім Гліняніца ўзарвалі Столінскі лесазавод i майстэрні па рамонце аўтамабіляў i танкаў.
Падпал ласазавода, млына і майстэрні
Восенню 1943 г., калі немцы аднавілі прадпрыемства, група партызан пад кіраўніцтвам Уладзіміра Разановіча сумесна з падпольшчыкамі спалілі ласазавод, млын i майстэрні. У гэты ж час рэчыцкія падпольшчыкі Я.Ц. Назараў i П.А.Мельнік узарвалі лесазавод, склады збожжа.
Падрыў мэблевай фабрыкі
З лета 1943 г. мэблевая фабрыка ў Століне пачала выконваць заказы ваеннага камандавання. Патрыёты падкінулі дырэктару фабрыкі В.Ракала пісьмо з патрабаваннем спыніць працу на акупантаў. Аднак заказы працягвалі выконвацца. Было прынята рашэнне ўзарваць прадпрыемства. Падпольшчыкі М.Я. Галуза i яго сын Віктap даставілі на фабрыку ўзрыўчатку i міну. Узрыў ажыццявіў А. Джыган.
Партызанская брыгада
«Савецкая Беларусь»
1.6.1943 г. арганізацыйная група пад кіраўніцтвам члена штаба Пінскага партызанскага злучэння Паўла Пятровіча Тамілава i Івана Андрэевіча Сматрова накіравала А.Я.Кляшчову данясенне з характарыстыкай сітуацыі на Століншчыне.
За кароткі час група вырасла ў буйны атрад «Савецкая Беларусь». У жніўні 1943 г. загадам штаба Пінскага партызанскага злучэння на базе дадзенага атрада i атрада імя Кутузава брыгады імя В.М. Молатава была створана партызанская брыгада «Савецкая Беларусь» (камандзір П.П.Тамілаў, камісар І.А.Сматроў, начальнік штаба Ю.М.Героеў).
У лістападзе 1943 г. на базе роты Таранава, выдзеленай з атрада Чкалава, быў створаны партызанскі атрад імя К.К.Ракасоўскага (камандзір А.І.Таранаў, камісар Х.І.Севасцьянчык).
У 1944 г. брыгада налічвала ў cваім складзе 1027 чалавек, з ix 842 уражэнцы i жыхары Століншчыны.
Пры стварэнні брыгады атрад «Савецкая Беларусь» атрымаў новую назву — імя В.П.Чкалава (камандзір атрада І.І. Андрэеў, камісар А.І.Кавалёў).
Атрады дыслацыраваліся ў наступных месцах: атрад імя Чкалава i штаб брыгады на Мярлінскіх хутарах (ляснітва Мужына) з раёнам баявых дзеянняў — чыгуначныя лініі Лунінец — Жыткавічы, Лунінец — Сарны, тракт Давыд-Гарадок — Тураў;
атрад імя Ракасоўскага — у раёне возера Луко (10 км на ўсход ад в. Рубель) з раёнам баявых дзеянняў — чыгуначныя лініі Лунінец — Жыткавічы, Лунінец — Сарны, тракт Давыд-Гарадок — Тураў; атрад iмя Кутузава — ва ўрочышчы Мураўска (7 км на паўночны ўсход ад в. Альманы) з раёнам баявых дзеянняў Сарны — Лунінец — Столін.

Партызаны брыгады "Савецкая Беларусь" перапраўляюцца лодкай праз р. Льва ў былым Давыд-Гарадоцкім раёне. (1943 г.)
Злева направа: М. І. Бялкоў, Ф. Ф. Дубовік, А. І. Кавалёў, А. І. Таранаў
У выніку баявой дзейнасці брыгады толькі за перыяд са жніўня 1943 г. па люты 1944 г. ворагу нанесены значныя страты ў жывой сіле i тэхніцы.
каля 1700

гітлераўцаў i ix прыслужнікаў было знішчана i паранена
12 эшалонаў

пушчана пад адхон, у тым ліку 6 з жывой сілай
16 паравозаў

пашкоджана
64

вагоны пашкоджаны
28

платформ знішчана
4254 м

чыгуначнага палатна падарвана
184 км

лініі тэлефонна-тэлеграфнай сувязі пашкоджана
20 777

пудоў збожжа знішчана
105

аўтамашын знішчана
36

мастоў
225

галоў жывёлы раздадзена насельніцтву
60

у тым ліку 60 коней
У студзені 1944 г. партызанская брыгада «Савецкая Беларусь» устанавіла сувязь з камандаваннем 61-й арміі 1-га Беларускага фронту i выконвала загады яго штаба. Разам з часцямі apмii партызаны вялі бai каля вёсак Колбікі, Старына Давыд-Гарадоцкага i Іванава Слабада Тураўскага раёнаў.
15.2.1944 г., у адпаведнасці з загадам БШПР, брыгада была расфарміравана.
Для падтрымання парадку на тэрыторыі Столінскага i Давыд-Гарадоцкага раёнаў з яе складу былі сфарміраваны знішчальныя атрады: Столінскі імя М.І.Кутузава (камандзір У.М.Галыбін), Давыд-Гарадоцкі iмя К.К.Ракасоўскага (камандзip А.І.Таранаў) i iмя В.П.Чкалава (камандзір І.А.Андрэеў). Знішчальныя атрады праводзілі дыверсійную i разведвальную работу на карысць Чырвонай apмii, а таксама цесна ўзаемадзейшчалі з ёй пры вызваленні Століншчыны ад захопнікаў.


Як бачна з дакументаў брыгады, амаль у кожнай вёсцы раёна дзейшчалі падпольшчыкі-сувязныя, а ў Століне, вёсках Стахава, Гальцы, Сіціцк, Сямігосцічы, Вялікае Малешава, Рамель, Ястрабель, Магільнае, Асаўцы, Дубай, Кашара, Струга, Плотніца i іншых дзейнічалі групы i арганізацыі. Шырокую сетку сувязных мелі ў населеных пунктах раёна i партызаны злучэння А.П. Брынскага.

Партызаны Століншчыны вымушаны была весці бai i з yкрaiнскімi нацыяналістамі — 6андэраўцамі i бульбаўцамі. Гэтая барацьба працягвалася i пасля вызвалення раёна.
ВЫЗВАЛЕННЕ
23 чэрвеня 1944 г. пачалася стратэгічная наступальная аперацыя «Баграціён» па вызваленні Беларусі, у якой прымалі ўдзел 1, 2, З-i Беларускія i 1-ы Прыбалтыйскі франты.
Буйнейшая нямецка-фашысцкая група армій «Цэнтр» пацярпела катастрафічнае паражэнне i, па сутнасці, перастала інаваць. 3 ліпеня 1944 г. злучэнні Чырвонай арміі вызвалілі Mінск i рушылі далей, на Вільнюс i Баранавічы.
7 ліпеня немцы з баямі пачалі адыходзіць з Піншчыны, баючыся апынуцца у чарговым катле. У гэты дзень 669-ы стралковы полк 212-й Крычаўскай стралковай дывізіі авалодаў вёскамі Нячатава, Гарадная i Калодная. Наступаючыя з поўдня часці 40-й стралковай дывізіі вымушаны былі прасоўвацца па роўнай нізіннай, балоцістай мясцовасці, што давала значную перавагу немцам, якія абараняліся ў Століне.
7.7.1944 г. Столін быў вызвалены часткай сіл 397-й стралковай дывізіі 89-га стралковага корпуса (камандзір палкоўнік М.Ф. Андоньеў) 61-й арміі (камандуючы генерал-лейтэнант П.А. Бялоў).
У вызваленні горада i раёна актыўна ўдзельнічалі байцы знішчальных атрадаў i мясцовыя жыхары, якія былі праваднікамі.
9 ліпеня 1944 г. часці 397-й стралковай дывізіі ў ходзе наступлення на лунінецка-пінскім напрамку вызвалілi Давыд-Гарадок.

Вось як расказвае аб вызваленні Століна былы камандзір Столінскага знішчальнага атрада У.М. Галыбін:
«Наш полк размяшчаўся у Варанях, Перабродах, Струзе i рыхтаваўся да вызвалення Століна. Мы, былыя партызаны, сіламі свайго знішчальнага атрада трымалі абарону на ўчастку Узляжжа — Вусцімле. Як i раней, мы хадзілі ў варожы тыл, мініравалі дарогі, знішчалі жывую сілу праціўнікa. Некалькі месяцаў цягнуліся пазіцыйныя бai. I толькі ў пачатку ліпеня адбылося наступленне на горад. Рота сапёраў разам з байцамі знішчальнага атрада i з дапамогай сувязных са Століна i навакольных вёсак пачалі шукаць месца для пераправы цераз Гарынь. Першы мост, які мы пабудавалі, немцы знішчылі. Тады на працягу адной ночы мы змаглі ўзвесці другі мост — непадалёку ад в. Варані. Нарэшце, ноччу з 6 на 7 ліпеня быў атрыманы загад пераправіцца на левы бераг Гарыні. Пераправа вялася па нашым мосце, а таксама на лодках паміж вёскамі Манькавічы i Белавуша. Завязаўся жорсткі бой.

У немцаў была зручная пазіцыя. Яны размясцілі на званіцы касцёла у Століне назіральны пункт, што дазваляла iм хутка арыентавацца ў абстаноўцы. Пры пераправе цераз Гарынь загінула нямала нашых байцоў. Сярод ix i наш адважны сувязны Л.Гуцько. I толькі тады, калі прамой наводкай з пушкі збілі званіцу на касцёле, перавага ў бai адразу стала на нашым баку. Пад вечар наш полк увайшоў у апусцелы Столін...»
БЕЛЫЯ БЯРОЗЫ БЕЛАРУСІ
Плакалі матулі над сынамі,

Што ў баях няроўных паляглі

У палях, парослых палынамі,

Белыя бярозы ўзышлі.

Плакалi дзяўчаты па каханых,

Што з вайны дадому не прьйшлі.

У палях, вясною не ўзараных,

Белыя бярозы узышлі.

Плыў над iмi вырай жураўліны,

У сухмень, калі згарэў язмін, —

Не дажджы паілі ix, — жанчыны

Палівалі ropкімі слязьмі.

Боль вайны не ўляжацца з гадамі.

Ты забыць яго не нараві,

Бо шумяць трывожна пад вятрамі

Тых бяроз самотныя гai.

Там гняздо не ладзць сівы бусел.

Цішыню не будзіць звонкі птах.

Белыя бярозы Беларусі —

Памяць аб загінуўшых сынах.

Леанід Пранчак.

This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website